Гаспадыня вясковай сядзібы

Главное Год малой родины

Галоўнае ўпрыгожанне любога двара, і з такой высновай нельга не пагадзіцца, — кветкі. Любавацца гэтымі прыгожымі і сапраўды дзівоснымі раслінамі, удыхаючы іх непаўторны арамат, можна бясконца. Праязджаючы па вясковай вуліцы аграгарадка Рубяжэвічы, спынілі позірк на падворку Ірыны Карчагінай. Акрамя рознай квецені тут створаны і малыя архітэктурныя формы.

Насустрач выйшла гаспадыня і гасцінна запрасіла зайсці ў двор.

— У мяне мноства розных відаў кветак, — сказала Ірына Іванаўна. — Уздоўж дарожкі пастаянна высаджваю лілеі.

Вабяць вока вяргіні, флоксы, хрызантэмы, ружы… Бабуля аздабляе тэрыторыю разам з унукамі Канстанцінам і Мікітам, якія паліваюць кветкі.

Ірына Іванаўна звыш двух дзесяцігоддзяў адпрацавала аператарам машыннага даення на МТФ «Новыя Рубяжэвічы». Яна старанна наводзіла прыгажосць і на тэрыторыі фермы.

Ірына Карчагіна ўжо сёмы год як на пенсіі. Стала больш часу займацца любімым хобі. Расказвае, што не можа сядзець без справы. Сама змайстравала аленя — паглядзела майстар-клас у Інтэрнэце. Упрыгожваюць двор белыя лебедзі. З пластыкавых бутэлек атрымалася пальма. Ёсць задумка зрабіць жырафу, матрошку.

Зразумела, кветнік і розныя вырабы гэтая жанчына зрабіла для сябе і сваёй сям’і, але стараннямі менавіта такіх людзей і пераўвасабляюцца нашы вёскі.

А яшчэ Ірына Карчагіна вельмі любіць жывёлу. У хаце жывуць экзатычыя шыншылы, марская свінка, дэкаратыўны трус, хамячок. А таксама два каты і прыгажун сабака, пароды хаскі.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *