На музейную Брэстчыну

Нумары Паездкі, экскурсіі

image_pdfimage_print

Напярэдадні жніва работнікі ААТ “Шашкі” і іх дзеці, усяго 42 чалавекі, здзейснілі экскурсію ў горад Брэст. Наведалі мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”. Пабачылі і новую экспазіцыю, створаную з выкарыстаннем самых сучасных музейных тэхналогій “Музей вайны – тэрыторыя міру”, якая адкрылася сёлета і прысвечана лёсам абаронцаў цытадэлі. Пабывалі ў гісторыка-археалагічным музеі “Бярэсце” – унікальным і адзіным у Еўропе музеі сярэдневяковага ўсходнеславянскага горада. А ў музеі “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці” пазнаёміліся з   выстаўленымі творамі мастацтва і прадметамі антыкварыяту, канфіскаванымі мытнікамі пры спробе  незаконнага вывазу за мяжу.

– Паездка ўсім вельмі спадабалася, пакінула незабыўныя ўражанні, – сказала старшыня прафкама Ядвіга Радзіон. – Мы пастаянна заказваем у аўтапарку самы камфартабельны аўтобус. Людзі выказалі жаданне наведаць Мірскі і Нясвіжскі замкі. Пасля заканчэння ўборачнай, думаю, мы ажыццявім іх просьбу.

Варта дадаць, што пазалетась шашкоўцы пабывалі ў Жыровічах, а летась у сталічным цырку. Геаграфія экскурсій пашыраецца. Аплачваюць паездкі прафсаюзны камітэт і дырэкцыя таварыства.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *