22 верасня – асаблівы дзень для «праменеўцаў» розных пакаленняў. Гэта дата выхаду ў свет першага нумара нашай газеты.
Здарылася гэта ў гістарычным 1939 годзе, на пяты дзень пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. Спачатку газета называлася «Знамя», а ўжо наступны яе нумар меў назву «Голас селяніна» і быў цалкам беларускамоўны. А ў 60-х гадах раёнка набыла сённяшняе гучнае імя – «Прамень».
Раённая газета заўсёды была і ёсць арыенцірам, своеасаблівым маяком, які асвятляе лёс кожнага, хто ў той ці іншы час быў далучаны да яе стварэння. Сёння гэта вялікая «праменеўская» сям’я са сваімі традыцыямі і майстрамі пяра. Многіх з іх ужо няма з намі, але след, пакінуты ў выніку карпатлівай штодзённай працы, застанецца назаўсёды. Хоць і кажуць, што газета жыве адзін дзень, але гэты дзень – неад’емная часцінка гісторыі, летапіс людскіх спраў.
Тым больш прыемна, калі ў цяперашнім імклівым часе нейкім дзіўным чынам адшукваюцца згадкі пра нашых былых калег і, такім чынам, ёсць нагода ўспомніць іх добрым словам і засцерагчы ад забыцця.
У рэдакцыю «Праменя» даслала свае вершы з Далёкага Усходу Вікторыя Крот (Гуліс), дачка Гуліса Канстанціна Прохаравіча, які ў свой час працаваў карэспандэнтам нашай газеты і, па сумяшчальніцтве, рыхтаваў радыёвыпускі мясцовых навін. Вікторыя напісала: «Стаўбцоўскую рэдакцыю я добра памятаю, не раз там дзіцем была. Я трыццаць тры гады жыву ў Расіі. Але Беларусь, дарагія Стоўбцы заўсёды застануцца ў маім сэрцы».
З перапіскі мы даведаліся, што Вікторыя жыве на поўдні Прыморскага краю, побач з Японскім морам. Яна – маёр юстыцыі ў адстаўцы, пенсіянер МУС Расійскай Федэрацыі. Выхоўвае ўнукаў і працуе індывідуальным прадпрымальнікам. Напэўна, паэтычны дар перадаўся ёй у спадчыну ад бацькі-творцы.
У свой час яна і яе малодшая сястра Звяздана былі вучаніцамі СШ № 2 г. Стоўбцы. У гэтай жа школе выкладала і іх матуля. Калі Вікторыя была ў шостым класе, а сястра – у другім класе, бацькі пераехалі ў г. Мар’іна Горка. Канстанцін Прохаравіч працаваў там рэдактарам раённай газеты «Пухавіцкія навіны».
«Я цяжка перажывала пераезд, сумавала па родных Стоўбцах і пакінутых сябрах, – прызнаецца Вікторыя. – Пазней, калі мы ўжо былі дарослымі, бацькі вярнуліся ў родны горад. Бацька стаў працаваць дырэктарам Стаўбцоўскага цэха «Белвторчермет».
Са свайго боку мы можам сказаць, што ў калектыве гэтай арганізацыі Канстанціна Прохаравіча памятаюць і сёння, успамінаюць пра яго з удзячнасцю, хоць змянілася не адно пакаленне. Цяперашні кіраўнік участка Валерый Шастак прыгадаў: » Канстанцін Прохаравіч Гуліс быў адным з першых у Мінскай вобласці, хто атрымаў спецыялізаваную тэхніку з маніпулятарам. «Ён вылучаўся актыўнасцю ў нарыхтоўцы металалому. Выходзіў на працу і ў выхадныя дні. Умеў быць не толькі кіраўніком, але і сам мог упраўляцца з кранам».
Калісьці сям’я Гуліс жыла ў доме на вуліцы Мамантава ў Стоўбцах. Сюды Вікторыя марыць прывезці сваіх дзяцей. Пазнаёміць іх са сваімі роднымі мясцінамі, якімі поўніцца душа і якія цягнуць да сябе…

Виктория Крот (Гулис)
Родителям
Как горестно-сладко в родительском доме!
Здесь пахнет детством и семьей.
Здесь вечность застыла в часах на стене,
но кажется мне — что все это во сне,
что папа и мама войдут и присядут на кухне
за нашим столом, что мама посмотрит внимательно, скажет- ну как вы?
А папа расскажет как он волновался и ждал,
как ночью заснуть он себе не давал, молясь,
чтобы сел самолет.
Такие любимые, славные лица, такие родные глаза!
Как льется потоком любовь, как нам не хватает их вновь!
Как было с вами хорошо, спокойно, радостно, светло!
Как это все необратимо, как это все от нас ушло!
Господь, ты видел весь их путь!
Прошу ты папу с мамой не забудь, пошли им рай,
пошли любовь, чтоб их сердца светились вновь,
пусть будут счастливы они, на нас взирая с высоты!
Таццяна ПЯТКЕВІЧ