На Стаўбцоўшчыне пройдзе «Лесаруб-2020»

Главное Эканомiка

Стаўбцоўскі лясгас рыхтуецца прыняць 25 верасня ўдзельнікаў абласных спаборніцтваў «Лесаруб-2020».

– Рыхтуецца пляцоўка для правядзення конкурсных заданняў. Чатыры этапы  (абрэзка сукоў, камбінаваны і дакладны рэз, мантаж ланцуга пілы) пройдуць на паляне на турбазе «Высокі бераг», а пяты  – валка лесу – будзе арганізаваны на дзялянцы ў Апечкаўскім лясніцтве, – расказаў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Шарапа.

Міхаіл Віткоўскі рыхтуецца перамагаць

Сярод удзельнікаў спаборніцтваў ад Стаўбцоўскага лясгаса будзе і ляснік Акінчыцкага лясніцтва Міхаіл Віткоўскі. Дарэчы, канкурсант дастаткова дасведчаны. Свае навыкі прафесійнага майстэрства ён не раз пацвярджаў на раённых спаборніцтвах, займаючы прызавыя месцы і, такім чынам, адкрываючы сабе магчымасць змагацца за званне мацнейшага сярод калег Мінскай вобласці.

– Фактычна ўсе этапы мне добра знаёмыя. Будзем змагацца за перамогу, – падкрэслівае ляснік з 20-гадовым  стажам.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *