Выкананне заканадаўства пры зваротах грамадзян і юрыдычных асоб

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

За І паўгоддзе 2014 года ў Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці паступіла 1109 зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (у пісьмовай форме – 634, вуснай – 475), што на 132 менш, чым за аналагічны перыяд 2013 года.

Большасць зваротаў звязана з вырашэннем камунальна-бытавых праблем (17,7% ад усіх паступіўшых зваротаў, за 6 месяцаў 2013 г. – 25,5%), жыллёвых пытанняў (17,2% і 16,1% адпаведна), дзейнасцю прадпрыемстваў і арганізацый (10,6% і 23,1%), скаргамі на работу органаў выканаўчай улады (10,1% і 15,4%). Значная колькасць зваротаў тычылася выплаты зарплаты (7,2% і 6,3%).

Самыя вялікія нараканні за І паўгоддзе 2014 года былі звязаны з работай арганізацый сістэмы ЖКГ.

Людзей таксама хвалююць праблемы капітальнага рамонту, добраўпарадкавання тэрыторый, паляпшэнне жыллёвых умоў. Таму звароты застаюцца на рабочым кантролі Камітэта да поўнага вырашэння пастаўленых у іх пытанняў.

Асноўныя праблемныя пытанні знаходзяцца ў непасрэднай кампетэнцыі мясцовых органаў улады і камунальных службаў. У сувязі з гэтым неабходна актывізаваць работу сельвыканкамаў, прыдаць новы імпульс інстытуту старастаў сельскіх населеных пунктаў, рэгулярна праводзіць сельскія сходы з мэтай вырашэння ўзнікшых праблем жыццезабеспячэння грамадзян. Усё гэта дазволіць аператыўна і якасна адклікацца на праблемы мясцовага насельніцтва.

Усе пісьмовыя звароты грамадзян Камітэт разглядаў з выездам на месца, вывучэннем паднятых грамадзянамі праблем, правядзеннем рабочых сходаў з удзелам усіх зацікаўленых і прыняццем мер рэагавання ў межах кампетэнцыі.

Найбольш актыўна звяртаюцца ў Камітэт грамадзяне з Мінскага, Дзяржынскага, Смалявіцкага, Барысаўскага і Чэрвеньскага раёнаў.

Устаноўлены факты неналежнага разгляду зваротаў і парушэнняў вызначаных тэрмінаў разгляду.

За дапушчаныя парушэнні заканадаўства аб зваротах грамадзян за І паўгоддзе 2014 года да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты дзевяць кіруючых асоб (выплаты склалі 8,6 млн руб.), да дысцыплінарнай – 22 асобы.

Парушаючы заканадаўства, Маладзечанскі райвыканкам разгледзеў зварот па спрэчным пытанні агароджвання зямельных участкаў. Адказ заяўніку дадзены ў маі 2014 года з парушэннем тэрмінаў (37 дзён пасля яго атрымання). За данае парушэнне намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу на суму 600 тыс. руб.

Акрамя таго, па выніках разгляду калектыўнага звароту членаў ЖБВК “Рубеж-2007” за парушэнне нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва жылога дома (на 30 месяцаў) ААТ “Будмазтрэст” прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці на суму 4,5 млн руб., а яго дырэктар – на 600 тыс. руб.

За парушэнне парадку і тэрмінаў выплаты зарплаты работнікам на дырэктара ААТ “Аграфірма імя Суворава” Барысаўскага раёна накладзены штраф у суме 650 тыс. руб., а на яго дырэктара – 2,6 млн руб.

Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці прапанаваў райвыканкамам на месцах прыняць меры для павышэння персанальнай адказнасці кіраўнікоў па забеспячэнні выканання заканадаўства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама для своечасовай выплаты зарплаты.

Нагадваем, што ў Камітэце пастаянна працуе гарачая лінія (з 09.00 да 18.00 у будныя дні ў  Камітэце і кругласутачна ў дзяжурнай часці УДФД у выхадныя дні, тэл. (8-017) 331-64-59), на якую грамадзяне могуць звярнуцца з праблемнымі пытаннямі.

Упраўленне экспертна-прававой работы і зваротаў грамадзян Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *