Тэхналогіі 3D-друку дазваляюць пераўтварыць любы лічбавы вобраз у аб’ёмны фізічны прадмет. Вучні 9 класа Засульскай сярэдняй школы актыўна ўключаюцца ў даследчую дзейнасць.
На працягу 2019/2020 навучальнага года Ягор Аммер і павел Макась пад кіраўніцтвам настаўніка Валянціны Іосіфаўны Рэвякінай працавалі над даследчай работай «3D-прынтары ў сучасным свеце і магчымасці іх выкарыстання». Напрыканцы мая, дзякуючы спонсарскай дапамозе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублики Беларусь, школа атрымалася сучасны 3D-прынтар. Выпускнікі 11 класа падрыхтавалі апарат да выкарыстання, а юныя даследчыкі раздрукавалі першую мадэль — кацяня Лакі.
Каб крочыць у нагу з часам неабходна прымаць своечасовыя і правільныя рашэнні. Педагагічныя работнікі спадзяюцца, што 3D-мадэліраванне стане добрым імпульсам для развіцця школы.
Пр.