Жыццё ў вёсцы даспадобы Антаніне Цвірка з Вечатарова

Важное Год малой родины

Антаніна Цвірка з вёскі Вечатарова любіць выйсці на вуліцу і пасядзець на лавачцы, пад калінай. А следам за ёю бяжыць і каток, якога бабуля лашчыць і, бывае, нават балуе нечым вельмі смачным. Гаспадыня ўжо дрэнна бачыць, але яна добра адчувае, што яе гадаванцу такая ўвага вельмі даспадобы.

На выхадныя да Антаніны Аляксандраўны прыязджаюць дзеці і дапамагаюць падтрымліваць парадак у двары, на вуліцы. Каля яе плоту ўсё  хораша, абкошана, чаго не скажаш пра некаторыя іншыя сядзібы ў вёсцы. Яны хоць і пустуюць, але ж у іх дзесьці ёсць спадчыннікі.

«Вёска наша старэе, ды не хочацца, каб яна зарастала пустазеллем. Некаторыя пляцы не абкошваліся ў сёлетнім сезоне ніводнага разу. Дапамажыце вырашыць гэту праблему», – просіць Антаніна Аляксандраўна.

Ля дома жанчыны знаходзіцца адзін з прыпынкаў аўтамагазіна (аб чым сведчыць і шыльда на плоце), а ўвогуле такіх прыпынкаў у Вечатарове, якое расцягнулася на некалькі кіламетраў, аж тры.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *