Футбалісты каманды «Кронан» прайгралі з буйным лікам

Спорт

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У нядзелю, 27 верасня, у г. Маладзечна сустракаліся паміж сабой аднайменны клуб (лідар другой лігі) і каманда «Кронан» (Стоўбцы). Да 25-й хвіліны першага тайма гульня ў асноўным ішла з пераменным поспехам. Было некалькі момантаў у стаўбчан, каб забіць гол, але не атрымалася. На 26 хвіліне гаспадары поля выйшлі наперад. Вызначыўся Дзмітрый Сярогін. Ён жа ў канцы першага тайма забіў яшчэ два галы(3:0). Другі тайм быў поўнасцю за маладзечанцамі. Галы ў вароты «Кронана» ўляталі адзін за адным. За другі тайм стаўбчанам было забіта яшчэ пяць мячоў. Каманда «Кронан» (Стоўбцы) пацярпела паражэнне з лікам (8:0). Наступны матч нашы хлопцы правядуць дома на стадыёне «Юнацтва». Трэцяга кастрычніка яны будуць сустракацца з камандай з г. Баранавічы. Пажадаем нашай камандзе правесці матч на ўзроўні і дабіцца добрага выніку.

Леанід Нарановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *