Не спыняецца канвеер Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат».
– Гэтымі днямі выпускаем таматны сок, павідла з яблыкаў, – расказала начальнік вытворчасці Алена Жаўняркевіч. – Прадукцыя адгружаецца на ўнутраны і замежны рынкі.
Перапрацоўшчыкі таксама актыўна ўдзельнічаюць у асенніх кірмашах у Мінску. Для азнаямлення з сучаснымі навінкамі тэхналогій і абсталявання дэлегацыя філіяла брала ўдзел у міжнароднай выстаўцы «Белагра-2020».

– Нашы спецыялісты імкнуцца не прапускаць розныя выстаўкі, якія даюць магчымасць наладзіць кантакты, расшырыць узровень партнёрскіх адносін і нават перафармаціраваць свой светапогляд, – заўважае в. а. дырэктара філіяла Вячаслаў Салей. – У лістападзе плануецца выстаўка «Продэкспа», на якой заўсёды шырока прадстаўлены прадукты харчавання. Гэта якраз наша спецыялізацыя, таму яе мы абавязкова наведваем і знаходзім там для сябе нямала новага і карыснага. Калі ёсць магчымасць, таксама выстаўляем сваю прадукцыю, арганізуем яе дэгустацыю для патэнцыйных партнёраў і пакупнікоў.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ