У раённым спаборніцтве з пачатку ўборкі збожжавых на 31 ліпеня лепшых паказчыкаў дасягнулі:
– экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Валерыя і Андрэя Жукоў, якія на камбайне «Лексіон-540 С» убралі 325,5 гектара і намалацілі 1507,8 тоны збожжа;
– экіпаж камбайнераў ААТ «Вялікі Двор» у складзе Сяргея і Аляксандра Сенькаў, якія на камбайне «Лексіон-560» убралі 272 гектары і намалацілі 1328 тон збожжа;
– вадзіцель ААТ «Жацерава» Уладзімір Аўласін, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 1329 тон збожжа;
– вадзіцель ААТ «Агранёманскі» Анатоль Турко, які на аўтамашыне «ГАЗ-53» перавёз 1075,2 тоны збожжа;
сярод маладых удзельнікаў жніва:
– экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Аляксандра ГЯрлоўскага і Аляксандра Новіка, якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 253,5 гектара і намалацілі 1025,6 тоны збожжа;
– экіпаж камбайнераў ААТ «Жацерава» ў складзе Сяргея Амельчыца і Віктара Тарасевіча, якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 248,6 гектара і намалацілі 1019,5 тоны збожжа;
– вадзіцель ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» Валянцін Гацура, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 1088 тон збожжа.