(інфармацыя на 31 ліпеня)
Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў гаспадарках раёна ўбраны з плошчы 14 061 гектар, шnо склала 56,4 працэнта. Намалочана 50009,6 тоны збожжа. Ураджайнасць склала 36 цэнтнераў з гектара, што на 4,2 цэнтнера больш, чым летась.
Па тэмпах уборкі лідзіруюць хлебаробы ААТ «Агранёманскі». На другім месцы – ААТ «Жацерава», на трэцім – ААТ «Радзіма Якуба Коласа».
Самы ўмалотны піваварны ячмень у ААТ «Жацерава» – 62,5 цэнтнера з гектара, зернебабовыя тут даюць 41,9 цэнтнера – самы высокі паказчык.
Падрыхтоўку глебы пад азімую сяўбу вядуць шэсць гаспадарак.