На гэтым тыдні на вежу касцёла ўстановяць шпіль

Главное Духовность

У пятніцу, 9 кастрычніка, стаўбцоўскіх каталікоў чакае значная падзея – устаноўка шпіля на вежу касцёла.

За апошні час касцёл святога Казіміра, які будуецца ў Стоўбцах, значна змяніў свой воблік. Стараннямі пробашча Ігара Лашука работы вядуцца бесперапынна. Прыходзячы на Святую Імшу кожную нядзелю, вернікі радуюцца, калі бачаць змяненні на будоўлі.

На даны момант усе парафіяне з хваляваннем чакаюць завяршэння абшыўкі шпіля і яго ўстаноўкі. Па словах ксяндза Ігара, гэты радасны момант настане ўжо ў пятніцу, пасля набажэнства ў 11 гадзін.

Ганна Бычынская, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *