Пракуратура раёна правяла праверку выканання патрабаванняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй

Ахова правапарадку

Пракуратурай Стаўбцоўскага раёна праведзена праверка выканання Стаўбцоўскім райвыканкамам, арганізацыямі аграпрамысловага комплексу (далей – АПК) раёна патрабаванняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг) у сферы абслугоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі і будаўніцтва жывёлагадоўчых аб’ектаў у 2020 годзе.

У ходзе праверкі выканання мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, арганізацыямі АПК раёна патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства пры расходаванні бюджэтных сродкаў у рамках рэалізацыі на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016–2020 гады выяўлены парушэнні патрабаванняў названага заканадаўства і заканадаўства аб дзяржаўных закупках.

Устаноўлена, што некаторымі арганізацыямі АПК раёна набываліся тавары (работы, паслугі) за кошт бюджэтных сродкаў без правядзення канкурэнтных працэдур закупак або ўвогуле без правядзення ўстаноўленых заканадаўствам працэдур.

Такія парушэнні былі выяўлены ў ААТ «Рочавічы», ААТ «Радзіма Дзяржынскага», ААТ «Вішнявецкі-агра» і ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс».

Акрамя таго, у ходзе праверкі ўстаноўлена, што мелі месца факты незахавання парадку выбару пераможцы канкурэнтнай працэдуры закупкі, устаноўленага заканадаўствам. Арганізацыямі АПК раёна дапускаюцца парушэнні патрабаванняў заканадаўства, якія прад’яўляюцца да зместу і парадку размяшчэння канкурэнтных працэдур закупак, а таксама факты ўключэння ў дакументацыю палажэнняў, якія супярэчаць патрабаванням заканадаўства.

Парушэнні службовымі асобамі ААТ «Рочавічы», ААТ «Радзіма Дзяржынскага», ААТ «Вішнявецкі-агра» і ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» заканадаўства аб дзяржаўных закупках пры набыцці ў 2020 годзе тавараў (работ, паслуг) у рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы негатыўна адбіваюцца на эфектыўнасці расходавання бюджэтных сродкаў.

Акрамя таго, парушэнне дзяржаўнай ці прыраўнаванай да яе асобай устаноўленага парадка правядзення працэдур закупак з’яўляецца правапарушэннем, якое стварае ўмовы для карупцыі.

Па фактах выяўленых парушэнняў у адрас кіраўніцтва ААТ «Рочавічы», ААТ «Вішнявецкі-агра» ўнесены прадстаўленні аб ухіленні парушэнняў антыкарупцыйнага заканадаўства, прычын і ўмоў, якія ім садзейнічаюць, у адрас кіраўніцтва ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» і ААТ «Радзіма Дзяржынскага» – пастановы аб узбуджэнні дысцыплінарнага выканання.

Сяргей ГРЫЦУК, пракурор раёна



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *