Аб прафілактыцы карупцыі

Ахова правапарадку

Пракуратурай Стаўбцоўскага раёна праве-дзена праверка выканання ДЛГУ «Стаў-бцоўскі лясгас» патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства, аб захаванні маёмасці, працоўнага заканадаўства, Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.

З мэтай забеспячэння эфектыўнага функцыянавання і ўдасканальвання сістэмы прафілактыкі карупцыі ў лясгасе створана камісія па супрацьдзеянні карупцыі.

Разам з тым планы работы камісіі на 2018–2020 гады з’яўляюцца практычна ідэнтычнымі. У той жа час справаздачы адказных службовых асоб, пазначаных у планах, на пасяджэннях камісіі не разглядваюцца.

У ходзе праверкі выяўлены парушэнні пры афармленні абавязацельстваў аб захаванні абмежаванняў, устаноўленых арт. 17-20 Закона аб барацьбе з карупцыяй.

Пры правядзенні дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг) і закупак за ўласныя сродкі дапускаюцца неадзінкавыя парушэнні заканадаўства.

Выяўлены парушэнні патрабаванняў заканадаўства пры заключэнні і выкананні дагавораў з суб’ектамі гаспадарання Рэспублікі Беларусь, не прымаюцца дастатковыя меры па скарачэнні пратэрмінаванай дэбітор-скай запазычанасці.

Дапускаюцца парушэнні працоўнага заканадаўства ў частцы своечасовай выплаты заработнай платы і інш. Не ў поўнай меры арганізавана работа па прафілактыцы вытворчага траўматызму, дапускаюцца парушэнні правілаў аховы працы пры правядзенні вытворчых работ.

Па выніках праверкі пракуратурай раёна дырэктару ДЛГУ «Стаўбцоўскі лясгас» унесена прадстаўленне аб ухіленні парушэнняў патрабаванняў заканадаўства.

Ларыса МЯДЗВЕДЗЬ, в. а. пракурора раёна



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *