На Міншчыне аб’яўлены першы конкурс прафсаюзных праектаў «ПрофДвижение. Минская область. 2020», мэта якога – развіць і умацаваць традыцыі прафсаюзнага руху.
Мінскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў, якое з’яўляецца ініцыятарам конкурсу, разлічвае абудзіць у членаў прафсаюза грамадска-карысныя ініцыятывы, а ў цэлым распрацоўка праектаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з праграмай дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на 2020 – 2025 гады і з мэтамі ўстойлівага развіцця рэспублікі да 2030.
Прадугледжаны тры намінацыі: павышэнне ўзроўню і якасці жыцця працоўных, арганізацыйнае і кадравае ўмацаванне прафсаюзаў, спартыўна-аздараўленчая і культурна-масавай работа, якія ахопліваюць шырокі спектр тэмаў удасканалення аплаты працы, прадукцыйнай занятасці, рэсурсазберажэння, сістэмы прафесійнай падрыхтоўкі і інш.
У конкурсе можа прыняць удзел любы член пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, якая знаходзіцца на тэрыторыі Мінскай вобласці, а таксама студэнты. Аўтары праектаў накіроўваюць свае заяўкі да 1 студзеня 2021 года на электронную пошту: fpb@moop.by
Пераможцы ў кожнай з намінацый атрымаюць сертыфікат на суму 500 рублёў. Аўтарам праектаў-пераможцаў будзе аказана садзейнічанне ў далейшым пошуку прадпрыемства, арганізацыі ці ўстановы на тэрыторыі Мінскай вобласці для іх практычнай рэалізацыі.