Камунальнікі працуюць хутка і зладжана, каб у нашым горадзе было больш тратуарных дарожак, і ўсе яны былі зручнымі і сучаснымі.
Брыгада Аляксандра Ермаковіча займаецца аднаўленнем тратуарнай дарожкі пасля замены ўчастка цеплатрасы ў шматпавярховым мікрараёне, непадалёку ад бальніцы. Аб’ект невялікі, працягласцю 80 метраў, але мае абшырныя вулічна-пешаходныя сувязі.

Дзяніс Мацукевіч і Сяргей Паляшчук падносяць тратуарную плітку, якую ўкладвае Алясандр Ермаковіч. Ігар Капейчанка з дапамогай бензарэзу падразае бардзюры.
– Закончым з укладкай пліткі і прыступім да добраўпарадкавання прылеглай тэрыторыі, пасеву травы, – адзначае брыгадзір. – Пакідаем пасля сябе парадак і дагледжаную зялёную зону.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара