У Стоўбцах ужо трэці месяц вядзецца будаўніцтва новай, чацвёртай па ліку школы, разлічанай на 720 месцаў.
– На аб’екце завяршаецца заліўка маналітных фундаментаў. Прыступілі да мантажу бетоннага каркаса будынка і ўстройства пад’язной дарогі, у сувязі з чым выканана распрацоўка грунту і распачата ўстройства бартоў і ўкладка тратуарнай пліткі. Работы вядуцца ў адпаведнасці з графікам, – зазначае інжынер тэхнагляду дзяржаўнага прадпрыемства «УКБ Стаўбцоўскага раёна» Алег Бычко.
У маштабным катлаване на ўскраіне шматпавярховага мікрараёна ўвіхаюцца работнікі будтрэста № 1 будаўнічага ўпраўлення № 19. Над катлаванам узвышаюцца магутныя вежавыя краны.
Нагадаем, што новую школу плануецца здаць у эксплуатацыю да 1 верасня 2021 года, а гэта раней, чым устаноўлена нарматыўнымі тэрмінамі будаўніцтва.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара