Карысныя для здароўя крупы

Важное Сельская гаспадарка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Пад грэчкай сёлета ў гаспадарках раёна занята 188 гектараў. Вырошчвалі яе чатыры сельгаставарыствы — ААТ «Агранёманскі», ААТ «Налібакі Агра», ААТ «Радзіма Дзяржынскага» і ААТ «Рочавічы».

Першыя тры гаспадаркі ўжо ўбралі адведзеныя пад гэтую крупяную культуру плошчы. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 9 цэнтнераў на круг. У ААТ «Агранёманскі» грэчка займала 20 гектараў і з кожнага гектара намалацілі 18 цэнтнераў. Для сёлетняга года ўраджайнасць нядрэнная і самая высокая ў раёне. высявалі суперэліту сорту «Анастасія». На камбайне «Мега-350» убраў грэчку Аляксандр Ветраў. Дарэчы, у таварыстве на крупы зжата і проса. пасеяна была таксама суперэліта сорту «Славянскае». Прасяныя палеткі аддзячылі добрым ураджаем — 21 цэнтнер з гектара, намалочана 21 тона.

Карысныя для здароўя якасці грэцкіх круп шырока вядомыя ўсім, менавіта таму яны карыстаюца вялікім попытам у пакупнікоў.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *