Дошка гонару

Нумары Ураджай-2014

image_pdfimage_print

У раённым спаборніцтве з пачатку ўборкі збожжавых на 4 жніўня лепшых паказчыкаў дасягнулі:

– экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Валерыя і Андрэя Жукоў, якія на камбайне «Лексіон-540 С» убралі 393,9 гектара і намалацілі 2084 тоны збожжа;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Вялікі Двор» у складзе Сяргея і Аляксандра Сенькаў, якія на камбайне «Лексіон-560» убралі 325 гектараў і намалацілі 1667 тон збожжа;

– вадзіцель ААТ «Вялікі Двор» Міхаіл Кірыкеш, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 1614 тон збожжа;

– вадзіцель ААТ «Дзераўное» Казімір Шумчык, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 1565 тон збожжа;

– вадзіцель ААТ «Агранёманскі» Анатоль Турко, які на аўтамашыне «ГАЗ-53» перавёз 1421 тону збожжа;

сярод маладых удзельнікаў жніва:

– экіпаж камбайнераў ААТ «Жацерава» ў складзе Сяргея Амельчыца і Віктара Тарасевіча, якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 295,1 гектара і намалацілі 1182,2 тоны збожжа;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Аляксандра ГЯрлоўскага і Аляксандра Новіка, якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 270,9 гектара і намалацілі 1165,9 тоны збожжа;

– вадзіцель ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» Валянцін Гацура, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 1342 тоны збожжа.

– вадзіцель ААТ «Вялікі Двор» Ігар Мядзведзь, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 1294 тоны збожжа.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *