(інфармацыя на 4 жніўня)
Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў гаспадарках раёна абмалочаны на 18 798 гектарах – 75,4 працэнта. Ураджайнасць склала 36,7 цэнтнера з гектара. Намалочана 68949,4 тоны збожжа.
Па-ранейшаму ў лідарах па ўраджайнасці хлебаробы ААТ «Вялікі Двор», на другім месцы – ААТ «Агранёманскі», на трэцім – ААТ Радзіма Якуба Коласа».
Па тэмпах уборкі блізкія да завяршэння жніва хлебаробы ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і «Жацерава».
У ААТ «Агранёманскі» падрыхтаваны запланаваныя плошчы пад сяўбу азімага рапсу.
Насеннікі шматгадовых траў у гаспадарках раёна абмалочаны з чвэрці плошчаў пры сярэдняй ураджайнасці 3,6 цэнтнера. У ААТ «Рубяжэвічы» намалочваюць па 6,5 цэнтнера.