На фоне Стаўбцоўскага мясакансервавага камбіната з’явілася незвычайная скульптура

Главное Эканомiка

На фоне ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» зявілася фігура быка, адлітая ў натуральную велічыню. Перапрацоўшчыкі называюць яе сімвалам дабрабыту і росквіту прадпрыемства.

Сапраўды, на дзейнасць камбіната напрамую ўплывае загружанасць сыравінай. Без паставак сельгаспрадпрыемствамі буйной рагатай жывёлы спыніцца перапрацоўчы канвеер. А ён сёння працуе стабільна, з размахам, забяспечваючы мяснымі далікатэсамі як унутраны рынак, так і замежны.

Перспектыва – у расшырэнні рынкаў збыту, таму і ўзяліся перапрацоўшчыкі за рэалізацыю маштабнага праекта па будаўніцтве новага цэха забою жывёлы. У такім выпадку ландшафтная фігура, у якой арганічна спалучыліся прыгажосць пароды і прыродная сіла, няхай будзе ім своеасаблівым талісманам на пачатак важнай справы. Незвычайны заказ стаўбцоўскіх перапрацоўшчыкаў быў выкананы ў Расійскай Федэрацыі, паколькі ў Беларусі не знайшлося вытворцаў падобных заказаў. Ля пастамента, на якім узвышаецца сімвал камбіната, высаджаны барбарыс і іншыя квітнеючыя кусты. Абноўлены рэкламны білборд, устаноўлены тут раней.

Варта заўважыць, што ў апошні час кардынальна змянілася і ўся вуліца Падлесная, на якой знаходзіцца мясакансервавы камбінат. За сродкі прадпрыемства зроблена аўтастаянка, на якой работнікам цяпер зручна і бяспечна паркаваць свае аўтамабілі, а за сродкі раённага бюджэту ўкладзена тратуарная дарожка.

Такім чынам, комплекс работ па добраўпарадкаванні спрыяе таму, каб імідж у мясакансервавага камбіната быў сучасны і адпавядаў яго статусу горадаўтваральнага прадпрыемства.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *