«У прызыўнікоў няма пытанняў». У райваенкамаце прайшло пасяджэнне прызыўной камісіі

Важное Соцыум

У райваенкамаце прайшло першае пасяджэнне прызыўной камісіі, на якое былі запрошаны прызыўнікі, што гэтай восенню ідуць на тэрміновую ваенную службу.

У складзе прызыўной камісіі працуюць намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая (старшыня камісіі), раённы ваенны камісар Аляксей Дзядкоў, намеснік начальніка райаддзела міліцыі Уладзімір Кудрэвіч, медыкі Стаўбцоўскай ЦРБ.

Прызыўнікі заходзяць па чарзе, з кожным з іх вядзецца індывідуальная гутарка. Члены камісіі задаюць пытанні, цікавяцца самаадчуваннем і мікракліматам у сям’і, і ў прызыўнікоў таксама ёсць магчымасць акрэсліць свае праблемы і выказаць пажаданні.

У большасці ёсць жаданне дастойна выканаць свой канстытуцыйны доўг. Многія яшчэ ў дзяцінстве марылі трапіць у дэсантныя войскі, на граніцу, у спецназ. У пераважнай большасці прызыўнікоў гэтага прызыву – прафесійна-тэхнічная або сярэдняя спецыяльная адукацыя.

– Для праходжання тэрміновай ваеннай службы адабраны 60 чалавек. На гэты прызыў планавае заданне райваенкамату для папаўнення Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – 69 чалавек, – зазначае начальнік групы прызыву Аляксей Луцэвіч.

Адпраўкі маладога папаўнення ў вайсковыя часці пройдуць з 12 па 25 лістапада.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара

, на якое былі запрошаны прызыўнікі, што гэтай восенню ідуць на тэрміновую ваенную службу.

Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *