Для вашай бяспекі

Нумары РАНС інфармуе

image_pdfimage_print

ПА СІГНАЛЕ АПАВЯШЧЭННЯ «УВАГА ЎСІМ!»

Для папярэджання аб пагрозе ці ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі прымяняецца сігнал апавяшчэння “Увага ўсім!”. Ён падаецца працяглым гукам электрасірэн ці перарывістымі гудкамі прадпрыемстваў.

Калі пачулі сігнал “Увага ўсім!”, неабходна ўключыць тэлевізар, радыёпрыёмнік і праслухаць паведамленне аб абстаноўцы, якая склалася, і парадку дзеянняў.

Перш чым пакінуць дом, кватэру, зачыніце вокны, адключыце электрапрыборы і газ. Вазьміце неабходныя дакументы і рэчы, запас прадуктаў і накіроўвайцеся да месца, указанага ў паведамленні.

Пры аварыях на хімічна небяспечных аб’ектах для аховы органаў дыхання выкарыстоўвайце ватна-марлевую павязку ці падручныя вырабы з тканіны, змочаныя ў 2,5-працэнтным растворы харчовай соды (для аховы ад хлору), 2-працэнтым растворы лімоннай ці воцатнай кіслаты (для аховы ад аміяку). Пры немагчымасці пакінуць зону заражэння шчыльна закрыйце дзверы, вокны, вентыляцыйныя адтуліны і дымаходы, наяўныя ў іх шчыліны заклейце паперай ці скотчам. Пры аварыях з аміяком неабходна хавацца на ніжніх паверхах будынкаў, пры аварыях з хлорам – падняцца на верхнія паверхі.

Пры хімічнай аварыі пакідаць зону заражэння неабходна перпендыкулярна напрамку ветру.

 

СПЯКОТА – АРАНЖАВЫ ЎЗРОВЕНЬ НЕБЯСПЕКІ

З-за спякоты ў краіне аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Тэмпература паветра даволі высокая, і для чалавека хуткае пераграванне цела можа прывесці да абязводжвання арганізма, развіцця сонечнага і цеплавога ўдара, абвастрэння сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Таму старайцеся як мага менш знаходзіцца пад прамымі сонечнымі промнямі. Калі гэта непазбежна, то абараняйце галаву капелюшамі і парасонамі. Не ўжывайце алкагольных напіткаў – у спякоту іх дзеянне на арганізм у некалькі разоў узмацняецца. Да таго ж, арганізм становіцца больш адчувальным да высокай тэмпературы. Не выкарыстоўвайце дэкаратыўную касметыку наогул або наносьце яе мінімальна. Наша скура ў спякоту павінна дыхаць, зніжаючы тэмпературу цела. Не займайцеся актыўным спортам пры тэмпературы паветра вышэй за 25 градусаў. Старайцеся захоўваць эмацыянальны спакой, таму што любое пераўзбуджэнне ўзмацняе рызыку ўзнікнення цеплавога або сонечнага ўдару. Трэба па магчымасці абмежаваць далёкія паездкі на аўтамашыне. Калі ж такой магчымасці няма, то будзьце максімальна ўважлівымі на дарозе, бо падчас спякоты можа пагоршыцца самаадчуванне, і тады адбудзецца рассейванне ўвагі і зніжэнне рэакцыі.

Не пакідайце дзяцей у салоне аўтамашыны нават на непрацяглы час. Ва ўмовах спякоты гэта можа негатыўна паўплываць на дзіця і прывесці яго да непрытомнага стану.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *