«Праца адказная и напружаная». Яўген Адамцэвіч — вадзіцель аўтобуса

Важное Соцыум

Яўген Адамцэвіч ужо пяты год запар працуе ў філіяле «Аўтапарк № 17″ г. Стоўбцы. Праца ў яго адказная і напружаная – ён вадзіцель аўтобуса.

Штодзень Яўген ажыццяўляе падвоз дзяцей у розныя школы раёна. Таксама ён выконвае эксурсійныя і турыстычныя паездкі.

Яўген  – шматдзетны бацька. Разам з жонкай яны выхоўваюць пяцёра дзяцей – дзвюх дачок і трох сыноў. Як працаваць з дзецьмі і гарантаваць ім бяспеку, ён ведае не па словах. Для маладога мужчыны важна, каб яго пасажыры адчувалі пастаянны камфорт. Для гэтага свой працоўны транспарт, аўтобус «МАЗ-152», даглядае належным чынам.

Сёлета Яўген Вацлававіч Адамцэвіч узнагароджаны Падзякай старшыні раённага выканаўчага камітэта за добрасумленную працу і ў сувязі з прафесійным святам.

Ксенія РУБІН

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *