На вуліцах – не толькі камунальнікі

Главное Эканомiка

Пасля ўкладкі тратуарнай пліткі камунальнікі займаюцца добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі

У работнікаў Стаўбцоўскага АКС пастаянны клопат пра навядзенне парадку, а ў кастрычніку, які аб’яўлены месячнікам добраўпарадкавання, – ён асабліва прыкметны.

Звяртаюць на сябе ўвагу тыя вуліцы, воблік якіх у апошні час змяніўся. Сярод іх – вуліца Падлесная, дзе камунальнікамі ўкладзена 1000 м2 тратуарнай пліткі, па 600 метраў пагонных бардзюраў дарожнага і тратуарнага. Сюды быў падвезены чарназём і, ва ўрадлівую глебу побач з новым тратуарам, высеяна трава.

Брыгадзір Анатоль Пока – вопытны работнік Стаўбцоўскага АКС

На аб’ектах добраўпарадкавання ўвіхаюцца Анатоль Пока (брыгадзір) і члены брыгады Сяргей Бабко, Міхаіл Мардзіловіч, Дзмітрый Рубін. Падвозіць неабходныя матэрыялы трактарыст Віктар Гасціла.

Гэтай парой таксама выходзяць на вуліцы, у паркі Стоўбцаў і сельскіх населеных пунктаў раёна работнікі іншых прадпрыемстваў і арганізацый, каб навесці парадак на замацаваных тэрыторыях.  У першую чаргу вядзецца ўборка змёту, апалага лісця. Цяпер спрыяльная пара для пасадкі дрэў і кустоў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *