З прыбаўкай больш за 900 кілаграмаў

Сельская гаспадарка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У спаборніцтве сярод малочнатаварных фермаў тройка прызёраў застаецца нязменнай. Па-ранейшаму лідзіруюць тры малочнатаварныя фермы ТАА «СЖК «Налібакі».  Паспяхова працуе калектыў жывёлаводаў МТФ «Налібакі», дзе ў сярэднім ад кожнай каровы атрымана за дзевяць месяцаў 8424 кілаграмы малака.

На цяперашні момант руплівыя працаўнікі ўжо перавысілі дзевяцітысячны рубеж і блізкія дасягнуць рэкорднага ў раёне паказчыка. Немалаважны і той факт, што жывёлаводы прыбавілі да паказчыка адпаведнага перыяду летась звыш дзевяцісот кілаграмаў малака і ўпэўнена рухаюцца да адзінаццацітысячнага рубяжу. Працавітыя работнікі МТФ «Целяхі» трывала замацаваліся на другім месцы з паказчыкам 7341 кілаграм малака, а іх калегі – працаўнікі МТФ «Церабейнае» – маюць вынік 7241 кілаграм і ўтрымліваюць трэцюю прыступку. Калектывы жывёлаводаў МТФ «Цэнтр» і МТФ «Пруды» вышэйназванага таварыства з вынікамі 6638 і 6236 кілаграмаў займаюць у рэйтынгу шостую і дзясятую прыступкі.

Стабільна працуюць і захоўваюць папярэдне занятую чацвёртую пазіцыю працаўнікі МТФ «Пагарэлае» ААТ «Радзіма Якуба Коласа», якія маюць сёлета істотную прыбаўку па надоях малака, іх вынік – 6933 кілаграмы. Работнікі МТФ «Жыгалкі» падняліся на адну прыступку вышэй і займаюць сёмае месца (надой склаў 6555 кілаграмаў), а жывёлаводы МТФ «Шахноўшчына» замыкаюць топ-15 фермаў, яны атрымалі ад каровы 5659 кілаграмаў малака. Калектывы жывёлаводаў МТФ «Зарэчча» і МТФ «Ячонка» ААТ «Каганец» па-ранейшаму знаходзяцца адпаведна на пятай і дзявятай пазіцыях з вынікамі 6842 і 6416 кілаграмаў малака, а працаўнікі МТФ «Засулле» падняліся на дзве прыступкі вышэй і з паказчыкам 6106 кілаграмаў займаюць адзінаццатае месца.

Саступілі яшчэ адну пазіцыю працаўнікі МТФ «Залужжа» ААТ «Агранёманскі», якія атрымалі ад каровы 6523 кілаграмы малака і займаюць восьмае месца, а МТФ «Казейкі» з паказчыкам 5923 кілаграмы ўтрымліваюць чатырнаццатае. У працаўнікоў МТК «Жацерава» аднайменнага таварыства і іх калег з МТФ «Горкі» знізіліся паказчыкі: яны атрымалі адпаведна 6078 і 6049 кілаграмаў малака ў сярэднім ад кожнай каровы і займаюць дванаццатае і трынаццатае месцы.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *