Юная «зорачка» стала стыпендыяткай

Важное Культура

Выхаванка Наваколасаўскай дзіцячай школы мастацтваў Марыя Тэрзі стала стыпендыяткай спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Марыя Тэрзі з педагогам Алёнай Грыбко і канцэртмайстрамі Артурам Лапкоўскім і Наталляй Нікалаевай

Марыя – лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, ці, як кажуць у школе мастацтваў, юная «зорачка», якая мае непаўторны голас і выключную працавітасць.

Дзяўчынка займаецца ў школе мастацтваў народным вакалам, з’яўляецца салісткай узорнага ансамбля народнай музыкі і песні «Каласкі». Працуюць з Марыяй педагог Алёна Грыбко, канцэртмайстры Артур Лапкоўскі і Наталля Нікалаева.

– Дзяўчынка сама па сабе вельмі яркая і актыўная. Без яе ў нас не абыходзіцца ніводзін канцэрт, – расказала пра Марыю Наталля Нікалаева. – Да гэтага свайго прызнання і падтрымкі на дзяржаўным узроўні Марыя ішла з дзяцінства, мэтанакіравана, на працягу ўсіх сямі гадоў вучобы ў школе мастацтваў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *