За чыстую і квітнеючую Стаўбцоўшчыну!

Добраўпарадкаванне Нумары

image_pdfimage_print

Кожны год сумесна з раённым выканаўчым камітэтам, раённым Саветам дэпутатаў, прадпрыемствамі і арганізацыямі, насельніцтвам мы прыводзім тэрыторыі населеных пунктаў і падкантрольных аб’ектаў у належны санітарны стан.

Хацелася б, каб да чысціні нас прывучалі не штогадовыя рашэнні райвыканкама, суботнікі, акцыі па пытаннях навядзення парадку на зямлі, а асабістае жаданне кожнага з нас унесці свой уклад у дабрабыт роднай зямлі. Зрухі ёсць. Агульнымі намаганнямі тэрыторыі і аб’екты раёна з году ў год становяцца больш добраўпарадкаванымі і прыгожымі. Раённая газета “Прамень” ужо пісала, што зроблена ў горадзе па добраўпарадкаванні, і сёння мы трошкі пашырым гэтыя межы. У раёне прыведзена ў парадак 85 могілкаў, знесена 11 безгаспадарных дамоў, ліквідавана 32 стыхійныя звалкі смецця, аказана дапамога ў пафарбоўцы і рамонце 4579 м п. платоў. Ёсць станоўчыя зрухі і ў вырашэнні праблемы пустых, безгаспадарных дамоў, якія зарастаюць, становяцца бясплатным прытулкам для выпадковых кампаній. У 2013 годзе іх налічвалася 127, у тым ліку ў сельскай мясцовасці – 116, а ў 2014 годзе – 114, у сельскай мясцовасці – 106. Калі гаспадары не знаходзяцца, то прадпрыемства і арганізацыі ідуць насустрач і прыводзяць такія дамы (тэрыторыю вакол іх) у парадак.

Прадоўжана работа з насельніцтвам і нядбайнымі гаспадарамі. У горадзе па пятніцах у ходзе сумесных дзеянняў прадстаўнікоў аддзела архітэктуры і будаўніцтва, унутраных спраў, зямельнай, камунальнай службаў, райінспекцый прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзяцца рэйды па пытанні навядзення парадку. За бягучы год выдадзена 672 прадпісанні, аштрафавана 28 парушальнікаў-домаўладальнікаў. На пастаянным санітарным кантролі тэрыторыі прадпрыемстваў і арганізацый усіх формаў уласнасці. Адказна падыходзяць да пытанняў добраўпарадкавання такія прадпрыемствы, як МАУП “Стаўбцоўская ПМК”, ДДЛГУ “Стаўбцоўскі доследны лясгас”, РУ “Стоўбцырайгаз”, СЗАТ “Фрэор Рэфрыгерайшн”, філіял ААТ ККХ “ММЗ” у г. Стоўбцы і іншыя. Для іх характэрны гаспадарчы падыход. А ў такіх прадпрыемстваў, як ААТ “Стаўбцоўскі райаграсэрвіс”, РУП “Стаўбцоўскае АКС”, ЗАТ “Аграпрамэнерга”, ААТ “ТБЗ “Нёман”, “Аўтапарк № 17”, Стаўбцоўскае ХПП і іншых, санітарны ўзровень перыядычна прыходзіцца падымаць заўвагамі, прадпісаннямі, павесткамі для дачы тлумачэнняў, крытыкаваць у раённай газеце. За бягучы год выдадзена 176 прадпісанняў, прыцягнута да адказнасці 86 кіраўнікоў прадпрыемстваў, апублікавана 19 крытычных матэрыялаў у раённай газеце.

Для падтрымкі горада ў чысціні камунгасу неабходна дабавіць кантэйнераў, звычайных сметніц туды, дзе адзначаецца масавы рух пешаходаў (вуліцы Гагарына, Міру, Свярдлова (да чыгункі), Танкістаў, 17 Верасня і іншыя). Пажадана лепш прыбіраць вуліцы. Нясвоечасова сабранае смецце, пясок каля бардзюраў не дабаўляюць іміджу гораду. Гораду не хапае эфектыўнага сродку для аператыўнай і якаснай механізаванай уборкі. Адзначаецца нізкая актыўнасць у навядзенні парадку на замацаваных за прадпрыемствамі і арганізацыямі тэрыторыях у адпаведнасці з распараджэннем райвыканкама ад 08.10.2013 № 210 “Аб замацаванні за арганізацыямі, установамі тэрыторый у г. Стоўбцы”. Камунальнай службе трэба звярнуць увагу і на пустыры, якія займаюць дастатковую плошчу і патрабуюць добраўпарадкавання (па вуліцы Івянецкай, паміж вуліцамі Свярдлова і Таварнай, Набярэжнай і Танкістаў, Сонечнай і Дружнай і г. д.). Ёсць недапрацоўкі і ў арганізацыі планава-рэгулярнага вывазу камунальных адходаў з сельскіх населеных пунктаў (вёскі Залужжа, Ператокі, Ячонка і іншыя). З мэтай аказання дадатковай дапамогі пры навядзенні парадку на тэрыторыях сельсаветаў за кожным з іх замацаваны спецыяліст санслужбы.

Пэўныя меры па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні прымаюцца і на піларамах, у сельгасарганізацыях. Стабільны парадак падтрымліваецца ў ААТ “Каганец”, “Агранёманскі”, “Вялікі Двор”, “Жацерава”, ПДСУП “Профі-Аграцэнтр”, што нельга сказаць аб ААТ “Радзіма Дзяржынскага”, “Рочавічы”, “Аталезь-Агра” і іншых.

Комплекснага навядзення парадку патрабуюць аб’екты Стаўбцоўскага райспажыўтаварыства. Гэта гарадскія магазіны № 23, № 28, сельскія магазіны ў аграгарадку Засулле, вёсках Куль, Пагарэлае, Тонава, Апечкі і іншыя. Патрэбна актывізаваць дзейнасць па навядзенні парадку каля паштовых аддзяленняў сувязі (Мікалаеўшчына, Шашкі, Апечкі), камбінатаў бытавога абслугоўвання (Заямнае, Слабада, Рочавічы), клубаў (Ніўнае, Мечышы, Ціскаўшчына). Да гэтага пытання неабходна больш дасканала і адказна падыходзіць усім сельвыканкамам раёна, актывізаваць работу старастаў вёсак, грамадскіх санітарных камісій. Больш актыўнасці патрабуецца і ад дарожных службаў. Адзначаюцца факты няякаснай уборкі, пакосу прыдарожных палос, якія абслугоўваюць ДЭУ-62 і ДРБУ № 135, а таксама стан размешчаных на іх прыпынкаў.

З мэтай аператыўнага ўхілення парушэнняў заканадаўства санслужбай выдадзена 672 пісьмовыя папярэджанні, унесена 403 прадпісанні, аформлена 126 штрафаў.

Работа па навядзенні парадку будзе прадоўжана.

Паважаныя жыхары Стаў-бцоўшчыны, давайце разам будзем наводзіць парадак на зямлі, дзе мы жывём, працуем, гадуем дзяцей. Толькі агульнымі намаганнямі нам па сіле зрабіць Стаўбцоўскі край самым чыстым і прыгожым месцам для жыцця.

І. Г. КУНЦЭВІЧ, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Стаўбцоўскага раёна

Фота аўтара

 

МАЛАДЗЁЖНЫ СУБОТНІК

Па ініцыятыве раённага камітэта ГА «БРСМ» члены гэтай маладзёжнай грамадскай арганізацыі прынялі ўдзел у суботніку па добраўпарадкаванні. Больш за трыццаць чалавек з дванаццаці арганізацый і ўстаноў горада працавалі ля стэлы, устаноўленай у гонар вызвалення Стоўбцаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта маладыя людзі з раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, філіяла Гарадзейскага цукровага камбіната, Стоўбцырайгаза, ЦБП № 624 ААТ » ААБ Беларусбанк», РКЦ № 18  ААТ «Белаграпрамбанк», маторнага завода, Стаўбцоўскіх электрасетак, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, аўтапарка № 17, раённага Цэнтра культуры, мясакамбіната, РКБА. Усе яны шчыра парупіліся разам з кіраўніцтвам РК ГА «БРСМ» і галоўным спецыялістам аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі. Прывялі ў парадак тэрыторыю вакол помніка, прапалолі траву між пліткай, падсыпалі кусты, выканалі іншыя работы па добраўпарадкаванні.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *