Працоўны дэсант у лясных угоддзях

Важное Год малой родины

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Падчас добраахвотнай акцыі «Чысты лес» на Стаўбцоўшчыне ўдалося ачысціць 63 га лесу (было сабрана і вывезена 16 м3 смецця), пасадзіць лясныя культуры на плошчы амаль 8 га, ачысціць пасля высечак больш за 5 га лесасек.

На гэты раз асаблівая ўвага была нададзена ўчасткам лесу ўздоўж дарог рэспубліканскага значэння, тым, якія актыўна наведваюцца людзьмі або прымыкаюць да буйных населеных пунктаў і дачных пасёлкаў.

– Работнікі Стаўбцоўскага лясгаса працавалі ў лесе на пасадцы лясных культур і спальванні рэшткаў пасля суцэльных санітарных высечак, а таксама  наводзілі парадак у лясным базісным гадавальніку, на замацаваных тэрыторыях, займаліся будаўніцтвам вальера для жывёлы ў лесапаляўнічай гаспадарцы, – расказаў намеснік дырэктара на ідэалагічнай рабоце Аляксандр Шарапа.

Далучыліся да работнікаў лясгаса і ўнеслі свой уклад у ачышчэнне лясоў і добраўпарадкаванне месцаў адпачынку супрацоўнікі мясцовых органаў улады, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, філіяла Мінскага маторнага завода, Стоўбцыгаз, мясакансервавага камбіната, аграпрамэнерга, школьнікі. Усяго ў акцыі прынялі ўдзел 417 чалавек.

Вынікам такіх акцый, як»Чысты лес», становіцца ўсё больш шырокае распаўсюджванне ў грамадстве ўсведамлення каштоўнасці прыроды, адказных і неабыякавых адносін да яе.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *