На супрацьэпідэмічныя меры сродкаў не шкадуюць

Важное Медыцына

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У філіяле ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Мінскі маторны завод» дадаткова закуплена сістэма для дэзынфекцыі памяшканняў.

Створана спецыяльная брыгада, якая займаецца апрацоўкай вытворчых цэхаў, бытавых памяшканняў, сталовай, адміністрацыйнага корпуса.

– На супрацьэпідэмічныя меры сродкаў не шкадуем, – зазначае дырэктар прадпрыемства Леанід Маліноўскі.

У цэлым эпідэміялагічная сітуацыя ў філіяле знаходзіцца пад пільным кантролем. Няўхільна выконваюцца рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, а таксама ўсе прапановы раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, які ажыццяўляе санітарны нагляд. Значны ўклад у асветніцка-прафілактычную работу ўносіць ведамасны пункт аховы здароўя.

У філіяле пастаянна папаўняюць запас сродкаў дэзынфекцыі, набылі ранцавыя апырсквальнікі, каб у эпідсезон паставіць надзейную заслону захваральнасці сярод сваіх работнікаў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *