У Запольцы прыйдзе рэканструкцыя

Главное Эканомiка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Заяўкі ад вяскоўцаў адносна работы вулічнага асвятлення штотыдзень перадаюцца ў раённыя электрасеткі, каб забяспечыць выкананне сацыяльных стандартаў на належным узроўні.

– Па вулічным асвятленні ўсе заяўкі выконваюцца, нараканняў ад людзей не паступае, – заўважае старшыня Літвенскага сельвыканкама Тадэвуш Галавач.

У планах на тэрыторыі сельсавета на 2021 год – рэканструкцыя сетак электразабеспячэння ў вёсцы Запольцы, дзе пакуль захоўваюцца драўляныя апоры ліній электраперадачы. Неабходную дакументацыю для выканання гэтых работ рыхтуе Стаўбцоўскі РЭС.

Вёска Запольцы невялікая, але многія сядзібы размешчаны на водшыбе. Рэканструкцыя закране не толькі домаўладанні, але і вулічнае асвятленне, якое стане надзейным і энергазберагальным.

Як падкрэслівае Тадэвуш Галавач, у апошні час рэканструкцыя сетак электразабеспячэння прайшла ў Цеснавой-1, Мешычах. На рэспубліканскай аўтадарозе Пяршаі-Івянец-Нясвіж, у раёне Цеснавой,  з’явілася новае вулічнае асвятленне.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *