Шчодра аддзячваюць цукровыя палеткі ў ААТ «Жацерава»

Главное Сельская гаспадарка

Цукровыя буракі ў ААТ «Жацерава» займаюць 197 гектараў. На большай палове салодкія карані выкапаны. У таварыстве атрымліваюць самую высокую ўраджайнасць у раёне, накопваюць з кожнага гектара звыш 420 цэнтнераў.

Згодна з графікам прадукцыя пастаўляецца на Гарадзейскі цукровы камбінат. Перапрацоўшчыкі прадастаўляюць дзеля гэтых мэт вялікагрузныя аўтамашыны і спецыяльны пагрузчык. І работа спорыцца. Накапана каля 5800 тон і ўжо вывезена больш за 1900 тон цукровых буракоў. Цукрыстасць салодкіх каранёў складае 17,7 працэнта.

Шчыруе на кормаўборачным камбайне вадзіцель Мікалай Амельчыц (на здымку). Мікалай Міхайлавіч адзін са старажылаў гаспадаркі, працуе ў таварыстве звыш трыццаці пяці гадоў. Кіраўніцтва гаспадаркі задаволена яго работай і даручае адказныя заданні. Руплівы працаўнік падчас уборачнай кампаніі адвозіць на сваім «газіку» збожжа ад камбайнаў і дабіваецца высокіх паказчыкаў. Выходзіў пераможцам не толькі раённага, але і абласнога спаборніцтва. Дарэчы, сёлета Мікалай Амельчыц атрымаў новы самазвал. Задзейнічана яго аўтамашына і падчас нарыхтоўкі кармоў. Корманарыхтоўшчыкі сёлета заклалі ў траншэі і запакавалі ў палімерную плёнку амаль паўтарагадавы запас травяных кармоў. На ўмоўную галаву жывёлы прыпадае 38, 22 цэнтнеры кармавых адзінак – самы высокі паказчык сярод таварыстваў. Летась «жацераўцы» выйшлі пераможцамі раённага спаборніцтва па нарыхтоўцы кармоў і сёлета блізкія паўтарыць мінулагодні поспех.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *