Асабісты залік камандзіра

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

image_pdfimage_print

Каманда школы № 2 г. Стоўбцы прадстаўляла Стаўбцоўшчыну на ХІ абласным палявым лагеры “Юны выратавальнік” і на злёце абласнога аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных.

– Вучням выпала даказаць, што яны не дарэмна носяць званне юных выратавальнікаў, – падкрэсліла інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Тарасевіч.

Яны спаборнічалі на этапах камбінаванай эстафеты, аказвалі першую даўрачэбную дапамогу ў выпадку розных надзвычайных сітуацый, здавалі экзамен па асновах бяспекі жыццядзейнасці і праявілі творчасць пры падрыхтоўцы насценгазеты і агучванні відэароліка. Упершыню ў рамках злёту былі арганізаваны палявыя вучэнні. Гэта асаблівае выпрабаванне ўдзельнікаў, таму што ім патрэбна было вырашаць няпростыя задачы. Да прыкладу, ім прыйшлося шукаць умоўных пацярпелых пры падзенні верталёта і аказаць ім дапамогу, ліквідаваць наступствы хімічнай аварыі шляхам накладання бліндажу на цыстэрну, ратаваць тых, хто тануў, з дапамогай выратавальнага круга і канца Аляксандрава, тушыць загаранне лесу і знаходзіць умоўны прадмет у дымавой камеры з уключэннем апаратаў на сціснутым паветры.

Акрамя атрыманых практычных навыкаў, вынікам чатырохдзённага палявога жыцця школьнікаў сталі тры дыпломы трэцяй ступені ў спаборніцтвах па валейболе, у конкурсе “Інтэрнэт-пошук”, а таксама асабісты залік камандзіра каманды Дзмітрыя Сідорыка, найбольш актыўнага ўдзельніка Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *