Каманда эрудытаў удастоена дыплома

Адукацыя Важное

Нашай установе адукацыі выпаў гонар выставіць ад Стаўбцоўшчыны каманду эрудытаў на XI абласны турнір юных матэматыкаў.

Гэтаму папярэднічала тое, што каманда школы выйшла пераможцам у раёне. Упершыню турнір праводзіўся ў анлайн-фармаце. Узначаліла каманду настаўнік матэматыкі вышэйшай катэгорыі Тамара Бабкова – чалавек бязмерна ўлюбёны і адданы сваёй справе, настаўнік у другім пакаленні. Вучні Тамары Міхайлаўны неаднаразова з’яўляліся пераможцамі матэматычных алімпіяд розных узроўняў. Талент педагога, высокі прафесіяналізм, вопыт, якімі Тамара Міхайлаўна шчодра дзеліцца са сваімі вучнямі, дазваляюць адораным дзецям дабівацца высокіх вынікаў.

Маладыя настаўнікі Кацярына Мартынеўская і Павел Аляшкевіч умела забяспечылі камандзе маральную і тэхнічную падтрымку. У яе склад увайшлі вучні дзявятых класаў Лізавета Пісарчык, Максім Макарэвіч, Даніла Жук, якія і ў мінулым годзе на такім жа турніры атрымалі пахвальны водгук. Гэта настойлівыя, шчодра адораныя, упэўненыя ў сваёй мэце вучні – яны неаднаразова былі прызёрамі першага і другога этапаў рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы. Лізавета, Максім і Даніла паспяхова займаюцца і па іншых дысцыплінах.

Настаўніцы Тамара Бабкова (на пярэднім плане) і Кацярына Мартынеўская (злева) з вучнямі Максімам Макарэвічам, Данілам Жуком і Лізаветай Пісарчык

Два дні каманда прадукцыйна працавала. Кіраўніцтва школы, усведамляючы высокую адказнасць, забяспечыла спрыяльныя ўмовы для плённай працы на турніры юных матэматыкаў. І вынік не заставіў сябе чакаць: у першы дзень наша каманда выйшла пераможцам у сваёй групе і ўвайшла ў склад малога фіналу. Гэта натхніла, дало стымул для актыўнай працы ў наступны дзень. Канчатковы вынік быў паспяховым: каманда ўдастоена дыплома III ступені.

Трэба адзначыць, што ў нашай установе адукацыі матэматыка, як і інфарматыка, здаўна ў пашане. Калі зрабіць экскурс у мінулае, то прыгадаюцца імёны нашых вучняў, якія вядомы за межамі нашага раёна і нават краіны. Гэта Раман Удавічэнка, Валерый Гавака, Уладзімір Карачун, Сяргей Кузняцоў, Мікіта Сазановіч, Арына Лужынская і іншыя. Хочацца спадзявацца, што да іх ліку далучацца і нашы новыя юныя зорачкі.

Святлана МУКОIД, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «СШ № 3 г. Стоўбцы»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *