Дзераўнянскія валейбалісты ў прызёрах

Главное Спорт

У Маладзечне прайшла абласная спартакіяда сярод навучэнцаў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ і спецыяльны па валейболу сярод юнакоў 2006–2007 года нараджэння.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел восем каманд з розных гарадоў Мінскай вобласці. Сярод іх юныя спартсмены з Барысава, Нясвіжа, Маладзечна, Салігорска, Клецка, Жодзіна, Старых Дарог і аг. Дзераўная нашага раёна.

Пасля папярэдніх гульняў у падгрупах стаўбчане, разам з камандамі Барысаўскай, Старадарожскай, Нясвіжскай ДЮСШ, выйшлі ў фінальную чацвёрку, дзе змагаліся за прызавыя месцы.

У першым паўфінале нашы валейбалісты ў роўнай барацьбе з лікам 2:1 саступілі камандзе з Маладзечна. У другім паўфінале каманда са Старых Дарог прайграла жодзінцам з лікам 2:0.

У гульні за трэцяе месца наша команда ўпэўнена, з лікам 2:0, перамагла каманду Старадарожскай ДЮСШ і заваявала бронзавыя медалі.

Па выніках спаборніцтваў пераможцам стала каманда Жодзінскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву.

За каманду Дзераўнянскай ДЮСШ прафсаюзаў выступалі валейбалісты: Мікіта Новік, Арцём Арленка, Аляксандр Трасцянка, Аляксей Гардзейчык, Вадзім Мішук, Аляксандр Карневіч, Павел Патапенка, Ілья Грыгарцэвіч, Станіслаў Звярок, Арцём Віцько, Сяргей Варакса.

Рыхтаваў каманду да спартакіяды трэнер Віктар Гаптар.

Ксенія РУБІН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *