Вакансіі для тых, хто вяртаецца ў соцыум

Ахова правапарадку Важное Соцыум

Асоб, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі і ў адносінах да якіх можа быць устаноўлены прэвентыўны нагляд, запрасілі ў райаддзел міліцыі на групавое выхаваўчае мерапрыемства.

З дзевяці запрошаных толькі двое афіцыйна працаўладкаваны, прычым абодва пакуль узяты з выпрабавальным тэрмінам. Большасць жа нідзе не працуе, хоць службай занятасці ім ужо выдаваліся накіраванні на вакантныя месцы ў тую ці іншую арганізацыю. Як высветлілася, яны нават не дайшлі да наймальнікаў…

І пасля мерапрыемства начальніку крымінальна-выканаўчай інспекцыі Аляксандру Нікалаеву задавалі пытанні

Тады за які кошт жывуць гэтыя людзі і як яны паводзяць сябе ў соцыуме?

– Міліцэйская статыстыка сведчыць, што раней судзімымі ўчыняюцца крадзяжы і іншыя злачынствы, прычым пераважна ў стане алкагольнага ап’янення, – акрэсліў злабадзённасць узнятых пытанняў начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Аляксандр Нікалаеў.

Дапамогу ў падборы вакансій тым, хто раней аступіўся і сёння пераасэнсаваў свой шлях, прапанавала намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Гурбо.

Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Гурбо расказала пра магчымасці навучання і атрымання прафесіі

– Вакансіі на працоўным рынку ёсць заўсёды, яны штодзённа абнаўляюцца, і тут самае галоўнае – жаданне чалавека працаваць, – падкрэсліла Ірына Гурбо.

У размове высветлілася, што некаторыя запрошаныя на мерапрыемства маюць спецыяльнасці, да прыкладу, тынкоўшчыка-маляра, электрыка. Акрамя таго, служба занятасці прапануе навучанне і атрыманне запатрабаванай на рынку працы прафесіі.

У запрошаных была магчымасць атрымаць канкрэтныя адказы на свае пытанні, звярнуцца да псіхолага тэрытарыяльнага цэнтра Святланы Калпак.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *