Завяршаецца ўборка прапашных культур

Важное Сельская гаспадарка

Фота носіць іллюстрацыйны характар

З усіх сельгаскультур, якія сёлета вырошчваліся на палетках гаспадарак, вясковым працаўнікам застаецца выкапаць і рэалізаваць цукровыя буракі.

Салодкія карані ўбраны з плошчы 1284 гектара. Справіліся з гэтай работай ААТ «Каганец» і ААТ «Вішнявецкі-агра». Лідзіруюць па ўраджайнасці жацераўскія буракаводы. Па сутнасці ўбрана кукуруза, самая высокая ўраджайнасць зялёнай масы атрымана ў ААТ «Радзіма Якуба Коласа» – 434 цэнтнеры з гектара. Шэсць сельгаставарыстваў жнуць кукурузу на зерне, у ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» кожны гектар аддзячвае 104 цэнтнерамі. Накапана 28698 тон бульбы пры ўраджайнасці 226 цэнтнераў на круг. Звезена льнотраста, атрымана 508 тон.

Працягваецца нарыхтоўка кармоў. Насушана па раёне 5036 тон сена, што складае 54 працэнта да плана. У ААТ «Агранёманскі» і ТАА «СЖК «Налібакі» – пад поўную патрэбнасць. Закладзена ў сянажныя траншэі і запрасавана ў палімерную плёнку 152936 тон сенажу, справіліся з планам нарыхтовак ААТ «Жацерава», ТАА «СЖК «Налібакі», ААТ «Вішнявецкі-агра» і ААТ Рубяжэвічы». Сіласу нарыхтавана 171975 тон, больш у ААТ «Жацерава».

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *