Стаўбцоўскі лясгас закупляе аленяў

Главное Эканомiка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Стаўбцоўскім лясгасам  праведзены тэндар па закупцы аленя высакароднага для павелічэння гэтай папуляцыі ў лесапаляўнічай гаспадарцы.

— Будзем набываць 40 аленяў у Бярэзінскім лясгасе. Перавага аддадзена аленям менавіта «беларускай», а не, да прыкладу, прыбалтыйскай гадоўлі, каб зэканоміць грашовыя сродкі, — патлумачыў інжынер па паляўнічай гаспадарцы Аляксандр Санько.

Першы час «навасёлам» прыйдзецца жыць у вялікім  вальеры, спецыяльна створаным у Хатаўскім лясніцтве, і толькі праз год іх выпусцяць у натуральнае асяроддзе. На Стаўбцоўшчыне растуць папуляцыі аленя, казулі, лася. Гэтыя жывёлы карыстаюцца попытам у паляўнічых.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *