Уступайце ў добраахвотную дружыну

Ахова правапарадку Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У няпросты для нашай краіны час з мэтай недапушчэння масавых беспарадкаў Стаўбцоўскі РАУС знаходзіцца на варце бяспекі грамадзян. У супрацоўнікаў міліцыі дастаткова сіл і сродкаў, каб захаваць парадак і спакой у нашым горадзе.

Падтрымку імкнуцца аказваць і неабыякавыя грамадзяне, у прыватнасці члены добраахвотных дружын. Іх рады можа папоўніць кожны, хто хвалюецца за лёс сваёй краіны і з’яўляецца яе патрыётам, жадае аказаць садзейнічанне ў стабілізацыі стану правапарадку на нашых вуліцах.

Добраахвотная дружына ствараецца па рашэнні органа мясцовага кіравання. У яе склад прымаюць толькі паўналетніх грамадзян (як мужчын, так і жанчын), якія па сваіх дзелавых і маральных якасцях, стане здароўя могуць выконваць задачы па аказанні садзейнічання ў ахове грамадскага парадку, ахове жыцця і здароўя грамадзян і іх уласнасці, дзейнасці па прафілактыцы і спыненні правапарушэнняў.

Дружыннікі таксама могуць быць задзейнічаны ў вырашэнні пытанняў бяспекі дарожнага руху, пажарнай бяспекі, ахове грамадскага парадку ў выпадках узнікнення надзвычайных сітуацый, ахове навакольнага асяроддзя, навучанні грамадзян асновам бяспечных паводзін у грамадскіх месцах, а таксама яны маюць права дапамагаць у ачапленні мясцовасці і інш.

Дарэчы, законныя патрабаванні дружынніка з’яўляюцца абавязковымі для выканання. Іх невыкананне, таксама як і замах на жыццё, здароўе і годнасць дружынніка, цягне за сабою адказнасць. У сваёй дзейнасці дружыннікі кіруюцца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, заканадаўчымі актамі і распараджэннямі Прэзідэнта.

У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, дружыннікам не зможа быць той, хто мае судзімасць, знаходзіцца на ўліку ў лячэбна-прафілактычных арганізацыях па прычыне псіхічнага захворвання, наркаманіі або алкагалізму, прызнаны недзеяздольным або абмежаваным у дзеяздольнасці, а таксама хто на працягу года да дня падачы заявы аб уступленні ў дружыну быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Ужо паступаюць тэлефонныя звароты ад  жыхароў раёна, якія  жадаюць прыняць удзел у рабоце добраахвотных дружын і забяспечваць парадак на Стаўбцоўшчыне.

Асноўны матыў добраахвотнага ўступлення ў рады народных дружыннікаў – гэта абуджэнне ў грамадзян усведамлення адказнасці не толькі за ўласную бяспеку, але і за  бяспеку сваіх блізкіх, за парадак ва ўласным двары, раёне, горадзе.

Прыём у добраахвотную дружыну ажыццяўляецца на добраахвотнай аснове і ў індывідуальным парадку. Для гэтага неабходна папярэдне патэлефанаваць па нумары 5-01-72 або 5-14-84.

Не заставайцеся ўбаку, калі хочаце, каб на вуліцах роднага горада быў парадак!

Стаўбцоўскі райаддзел міліцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *