Восеньскай парой у школьным лагеры

Адукацыя Главное

Школьныя канікулы – цудоўная пара. Як зрабіць вольны час дзяцей цікавым, займальным і карысным? У ДУА «Старасвержанская сярэдняя школа» ведаюць адказ на гэтае пытанне.

Настаўніца Сняжана Багданова (у цэнтры) разам з дзецьмі Ксеніяй Пальчык, Антонам Варывоцкім, Меланьяй Кавалёвай, Аляксеем Мішкінем, Ксеніяй Кішэня і Сяргеем Зіневічам прэзентуюць восеньскія вырабы

На базе ўстановы адукацыі з 31 кастрычніка па 6 лістапада функцыянаваў аздараўленчы лагер «Здравушка», які працаваў па інтэлектуальна-гульнявым праекце «Восеньскія сюрпрызы». Як паведаміла начальнік лагера Людміла Вайдзілевіч, у двух класах установы размясціліся дзеці двух атрадаў.

Асноўная дзейнасць лагера была накіравана на арганізацыю вольнага часу дзяцей, прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця, развіццё інтэлектуальных здольнасцяў у гульнявой форме, выхаванне дружбы і ўзаемаразумення. Кожны дзень быў тэматычным: «Бяспека ва ўсім і заўсёды», «Дзень гульняў і падарожжаў», «Мы – за здаровы лад жыцця», «У свеце фантазіі», «Дзень знатакоў», «Дзень сюрпрызаў».

Штодзённа з дзецьмі праводзілі гутаркі і практычныя заняткі па прафілактыцы COVID-19. Гульні, спаборніцтвы, экскурсіі складалі неад’емную частку адпачынку. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах. Сустрэчы з бібліятэкарам школы і работнікамі мясцовага цэнтра культуры мелі вялікае выхаваўчае значэнне. Напрыканцы кожнага дня дзеці рыхтавалі восеньскія сюрпрызы (напрыклад, букет, малюнак, калектыўны творчы выраб).

Людміла Валянцінаўна ўпэўнена, што дзеці пачнуць другую чвэрць бадзёрымі і поўнымі сіл.

Марына КУТАС

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *