На палетках Стаўбцоўшчыны

Нумары Ураджай-2014

image_pdfimage_print

ЛІДЗІРУЮЦЬ НА ЖНІВЕ

У раённым спаборніцтве з пачатку ўборкі збожжавых на 7 жніўня лепшых паказчыкаў дасягнулі экіпажы камбайнераў: Валерый і Андрэй Жукі з ААТ «Агранёманскі», якія намалацілі 2084 тоны збожжа, Сяргей і Аляксандр Сенькі з ААТ «Вялікі Двор» – 1848 тон, Ігар Рокаш і Мікалай Амельчыц з ААТ «Жацерава» –  1680 тон.

Сярод вадзіцеляў лідзіруюць  Міхаіл Кірыкеш з ААТ «Вялікі Двор», які перавёз 1825 тон збожжа, на рахунку Казіміра Шумчыка і Станіслава Полацкага з ААТ «Дзераўное» адпаведна 1776 і 1743 тоны. Анатоль Турко з  ААТ «Агранёманскі» перавёз на «газіку» 1421 тону збожжа.

 Сярод моладзі вылучаюцца экіпажы камбайнераў: Аляксандр Себруковіч і Яўген Рак з ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», Сяргей Амельчыц і Віктар Тарасевіч з ААТ «Жацерава», Аляксандр Гярлоўскі і Аляксандр Новік з ААТ «Агранёманскі»,  якія намалацілі адпаведна 1461, 1265 і 1165 тон збожжа. Вадзіцелі Валянцін Гацура (ПДСУП «Профі-Аграцэнтр»), Дзмітрый Цяўлоўскі (ААТ «Шашкі») і Ігар Мядзведзь (ААТ «Вялікі Двор») перавезлі 1636, 1351 і 1294 тоны збожжа.

 

ДАПАМАГАЮЦЬ СУСЕДЗЯМ

Гэтымі днямі на палетках двух сельгаставарыстваў, «Вішнявецкі-агра» і «Аталезь-агра», задзейнічаны збожжаўборачныя камбайны з суседніх гаспадарак, якія ўжо завяршылі жніво. Вішняўчанам дапамагаюць убраць вырашчаны ўраджай два экіпажы камбайнераў з ААТ «Радзіма Якуба Коласа»,    маладзёжны экіпаж з ААТ  «Жацерава». На аталезскіх палетках шчыруе экіпаж з ААТ «Агранёманскі».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *