Усё больш тратуарных дарожак з’яўляецца ў Стоўбцах

Важное Эканомiка

З пачатку бягучага года Стаўбцоўскім АКС ужо ўкладзена 7 тысяч 229 м2 тратуарнай пліткі, на набыццё якой выдаткавана з раённага бюджэту 82 тысячы 675 рублёў.

Ігар Капейчанка з дапамогай бензарэза ажыццяўляе падрэзку бардзюраў

Універсальныя брыгады камунальнікаў, якія займаюцца ўкладкай тратуарнай пліткі, можна сустрэць на розных вуліцах нашага горада, у Дзераўной. Работа ў іх канкрэтная, якая патрабуе не толькі пэўных навыкаў, але і фізічнай сілы, моцнага імунітэту, непадуладнага капрызам надвор’я. Аднак ёсць жаданне зрабіць сёння больш, чым учора, таму відавочны і вынік.

Сяргей Паляшчук і Дзяніс Мацукевіч падносяць плітку для ўкладкі

Сёлета ў Стоўбцах заасфальтаваны за бюджэтныя сродкі тры вуліцы. На вуліцы Садовай укладзена 4042 м2 асфальтабетону коштам 74 тысячы 552 рублі, на вуліцы Лясной – 3222 м2 коштам 59 тысяч 246 рублёў, на вуліцы Падлеснай – 4621 м2 коштам 94 тысячы 872 рублі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *