Дарагія стаўбчане!
Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі! Дзякуючы Вялікаму Кастрычніку беларускі народ здабыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыялы, захаваў нацыянальную культуру. Людзі атрымалі права на працу, адукацыю, адпачынак. Сёння кожны з нас імкнецца захаваць і прымнажаць усё лепшае, што засталося ад папярэднікаў. Разам з краінай развіваецца наш горад. Будуецца новае жыллё, адкрываюцца сацыяльна значныя аб’екты, добраўпарадкоўваюцца вуліцы і паркі. За ўсім гэтым стаяць людзі — старанныя, працалюбівыя і таленавітыя.
Жадаем вам здароўя і дабрабыту, міру, аптымізму і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет лэпутатаў