(інфармацыя на 7 жніўня)
Услед за агранёманскімі хлебаробамі завяршылі жніво працаўнікі ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і «Жацерава». Ураджайнасць у гэтых сельгаскааператывах склала 48,7, 46,1 і 43,8 цэнтнера з гектара. Самая высокая па-ранейшаму ў ААТ «Вялікі Двор»– 58,3 цэнтнера.
Збожжавыя і зернебабовыя абмалочаны ў гаспадарках на плошчы 21280 гектараў, што склала 87,5 працэнта. Намалочана 78179,9 тоны збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 36,7 цэнтнера.
Засыпана пад азімую сяўбу 3570 тон насення збожжавых, у т. л. у ААТ «Агранёманскі» – 1076 тон.