Прафсаюзы абмяркавалі бягучую працу раённага аб’яднання

Соцыум

Напрыканцы кастрычніка ў райвыканкаме адбылося пасяджэнне ІІ Пленума Савета Стаўбцоўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Яно праходзіла ў рэжыме відэаканферэнцыі. Да цэнтральнай студыі былі падключаны 26 студый з арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

У працы Пленума прынялі ўдзел намеснік старшыні Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Бачкоў, старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Ілля Шацько, старшыня Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Шэсцель і намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая.

Падчас пасяджэння ІІ Пленума Савета Стаўбцоўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў

З дакладамі аб працы пярвічных прафсаюзных арганізацый выступілі старшыня Стаўбцоўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Ларычэў, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі філіяла ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу “Мінскі маторны завод” у г. Стоўбцы Вольга Мішук, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі УАЗ “Стаўбцоўская цэнтральная раённая бальніца” Святлана Высоцкая.

Падчас пасяджэння было разгледжано пытанне бягучага становішча працы раённага аб’яднання прафсаюзаў. У першую чаргу старшыня аб’яднання Юрый Ларычэў у сваім выступленні звярнуў увагу на працу членаў прафсаюзаў у час эпідэміялагічай сітуацыі. Актыўная дзейнасць у гэтым рахунку была пачата мінулай вясной і цяпер яе спыняць таксама не патрэбна. На прадпрыемствах могуць пачаць узнікаць пытанні з занятасцю і зарабатнай платай. “Мы павіны быць гатовы да гэтага і разумець, што ў такой сітуацыі павінны дапамагаць людзям” – адзначыў Юрый Іванавіч. Рашэннем Прэзідуума Савета Стаўбцоўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў №17 ад 3 красавіка 2020 года пры Стаўбцоўскім раённым аб’яднанні был створаны раённы аператыўны штаб па рэагіраванню на бягучую сітуацыю, на пасяджэннях якога разглядаліся пытанні эпідыміялагічнай сітуацыі ў раёне і прымаліся рашэнні аб неабходнасці аказання дапамогі менавіта за лік тых сродкаў, якія пералічваліся пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі раёна на счёт Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Сума ў памеры 6268 рублеў была расходавана на прадукты харчавання, сродкі аховы і інш. Было закуплена тры аблучацеля бактэрыяцыдных для ДУ “Стаўбцоўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”. Пытанне эпідэміялагічнай сітуацыі застаецца актуальным, таму ў верасні гэтага года Федерацыя прафсаюзаў накіравала ў ураду яшчэ адзін пакет прапаноў па падтрымцы асобных галін эканомікі і непасрэдна людзей у гэтых няпростых умовах. На сённяшні дзень ёсць адказ урады. Па шэрагу пазіцый прапановы Федэрацыі прафсаюзаў падтрыманы. У асобнасці, гэта прапановы аб выдзяленні дададковых сродкаў транспарту агульнага карыстання, дазвол будаўнікам выкарыстоўваць зарезервіраванныя сродкі. Таксама падтрымана пазіцыя аб магчымасці нанімацелям аплачваць водпуск работнікам, якія з’яўляюцца кантактамі другога ўзроўню, і ствараць на прадпрыемствах “залатую змену” для забеспячэння бесперапыннай працы. Акрамя таго, падтрымана ініцыятыва аб прадастаўленні за лік наймальніка работнікам да 5 выхадных дзён у годзе па прычыне дрэннага самаадчування без афармлення бальнічнага. Таксама падтрыманы прапановы аб тым, каб не спаганяць падаходны налог са сродкаў, атрыманных ад прафсаюзнай арганізацыі. Ёсць разуменне з боку дзяржаўных органаў аб тым, што патрэбна вызваліць работнікаў ад матэрыяльнай адказнасці па выплаце штрафаў. Гаворка ідзе пра тыя выпадкі, рашэнні па якім былі прыняты да ўступлення ў сілу абноўленнага Трудавога кодэкса. Цяпер данае пытанне адпрацоўваецца з зацікаўлённымі.

З дакладам выступае старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі УАЗ “Стаўбцоўская цэнтральная раённая бальніца” Святлана Высоцкая

Разам з тым, ёсць шэраг пытанняў, па якім урада накіраваныя прапановы не падтрымала. Плануецца ў бліжэйшы час звярнуцца з імі да Прэзідэнта. Адно з такіх пытанняў тычыцца калектыўнага дагавора. Кожны чалавек, калі ўступае у прафсаюз, у першую чаргу задаецца пытаннем, што гэта дае яму ў практычным плане. А ўсё гэта рэгулюецца менавіта калектыўным дагаворам. У выніку чаго прафсаюзы адстаялі норму ў абнаўлённым Працоўным кодэксе аб тым, што калектыўны дагавор не павінен распаўсюджвацца на ўсіх работнікаў па заявіцельнаму прынцыпу. Аднак некаторыя з гэтым не згодны, лічаць, што гэта дыскрымінацыя. Юрый Ларычэў пракаментаваў такое непаразуменне:

─ Ніякай дыскрымінацыі тут няма. Калектыўны дагавор, дадатковыя гарантыі ў ім адстойвае перад наймальнікам прафсаюз. А значыць і распаўсюджвацца павінен на тых, ад імя каго гэты калектыўны дагавор заключаўся – на членаў прафсаюза. А калі чалавек не хоча ўступаць у прафсаюз, ён заўсёды можа пайсці да наймальніка і асабіста дабівацца, каб гэтыя нормы былі ўнесены яму ў кантракт.

Злабадзёная тэма ў апошнія месяцы – выхад з прафсаюзаў, арганізацыя забастовак на прадпрыемствах. Падчас выступлення прафсаюзны лідар раёна адзначыў, што патрэбны сільныя лідары на месцах, каб не дапускаць падобных з’яў у калектывах. “Сёння мы павінны працаваць як ніколі

адказна, у адной звязцы. Мы выступалі і сёння выступаем за тое, каб захаваць працоўныя месцы і развіваць нашы прадпрыемства” – падкрэсліў Юрый Ларычэў.

Была ўдзелена ўвага і асноўным накірункам працы прафсаюзаў – занятасці, зарабатнай плаце, ахове працы і інш.

Адной з галоўных тэм для абмеркавання сталі прапановы па ўнясенню змен у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Федэрацыя прафсаюзаў як самая масавая арганізацыя краіны, якая стаіць на абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян, не можа застацца ў баку ад гэтага важнейшага пытання. Асноўная задача прафсаюзаў – прапрацаваць тыя канстытуцыйныя нормы, якія тычацца правоў грамадзян у сацыяльна-працоўнай сферы. Права на працу – важнейшая норма Канстытуцыі. У дзеючай рэдакцыі дакумента такое права гарантавана грамадзянам Рэспублікі Беларусь (ар. 41 частка 1). Прафсаюзы прапаноўваюць гэту норму ў наступнай рэдакцыі: “Кожнаму чалавеку гарантуецца права на працу”. Паколькі “род заняткаў і працы” – больш шырокае паняцце па адносінах да прафесіі, мэтазгодна даполніць норму часткі 1 артыкула 41 Канстытуцыі словам “іншага”. Разам з тым важна замацаваць у якасці канстытуцыйнага прынцып няўмяшанне дзяржавы ў дзейнасць прафсаюзаў пуцём дапаўнення нормы, якая дае магчымасць устанаўлення выключэння з данага правіла на ўзроўні закону.

Дзмітрый Бачкоў уручае узнагароду аператару машыннага даення МТФ “Теляхі” ООО СЖК “Налібакі” Алесі Дубіцкай

У артыкле 21 Канстытуцыі значыцца, што кожны мае права на дастойны ўзровень жыцця, уключая дастатковае харчаванне, адзенне, жыллё. Прафсаюзы прапануюць дапоўніць гэты артыкул словамі, што кожны мае права таксама на “ахову здароўя, сацыяльнае абслугоўванне. Дзяржава забяспечвае стварэнне ўмоў для дастойнага ўзроўня жыцця і свабоднага развіцця чалавека”. Прапаноўваюць прафсаюзы і пашырыць гарантыі, прапісаныя ў артыкле 47 Канстытуцыі.

У артыкуле 14, які рэгулюе адносіны ў сацыяльна-працоўнай сферы паміж сацыяльнымі партнёрамі, патрэбна падкрэсліць, што прынцыпы сацыяльнага партнёрства і ўзаёмадзеяння бакоў павінны рэалізоўвацца не толькі паміж аб’яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў, але і непасрэдна паміж асобнымі наймальнікамі і прафсаюзнымі арганізацыямі на месцах. Гэта аснова дыялога на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Акрамя таго, прапаноўваем дапоўніць гэтую норму тэзісам, што “Кожная з бакоў сацыяльнага партнёрства адказна за прынятыя на сябе абавязкі”.

Пры абмеркаванні другога пытання “Аб прапановах па ўнясенню змен у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь” ад прафсаюзнага таварыства Стаўбцоўскага раёна выступіў старшыня Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Шэсцель.

Завяршылася пасяджэнне падвядзеннем вынікаў працы Пленума і ўзнагароджаннем пераможца конкурса “Майстар Мінскай вобласці – 2020”. Намеснік старшыні Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Бачкоў уручыў узнагароду аператару машыннага даення МТФ “Теляхі” ООО СЖК “Налібакі” Алесі Дубіцкай.

Ксенія РУБІН



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *