Грамадская прыёмная – магчымасць агучыць праблему і ўнесці прапанову

Важное Соцыум

Сёння ў Стоўбцах пачала работу грамадская прыёмная па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і нашага рэгіёна.

Любы жыхар Стаўбцоўшчыны можа выкарыстаць магчымасць задаць пытанне або агучыць грамадскую праблему дзяжурным прыёмнай з ліку прадстаўнікоў грамадскасці, гарадской улады, устаноў сацыяльнай сферы, прафсаюзнай і іншых грамадскіх арганізацый.

Тэлефонны зварот прымае старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі філіяла ААТ “ККХ “Мінскі маторны завод” у г. Стоўбцы Вольга Мішук

У першы дзень работы грамадскай прыёмнай вядуць прыём грамадзян начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Слесарчык і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі філіяла ААТ “ККХ “Мінскі маторны завод” у г. Стоўбцы Вольга Мішук. Сёння быў зафіксаваны тэлефонны зварот ад старшыні раённай арганізацыі інвалідаў Зінаіды Сяргееўны Катлашэўскай. Яна выказала прапанову аб унясенні ў дзяржаўную праграму па развіцці малых гарадоў пункта аб стварэнні арганізацый, прадпрыемстваў, на якіх працавалі б людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Тэлефонны зварот будзе накіраваны ў адпаведныя службы.

Плануецца, што дыялог са стаўбчанамі дапаможа распрацаваць алгарытм рашэння набалелых праблем, вызначыць вектары развіцця рэгіёна і дзяржавы ў цэлым.

Нагадваем, што грамадская прыёмная арганізавана па адрасе: г. Стоўбцы, вул. Сацыялістычная, 28. Час работы: серада – з 13.00 да 17.00, субота – з 10.00 да 13.00. Тэлефануйце па нумары 4-27-59.

Марына КУТАС

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *