Школьнікам – большыя перапынкі

Адукацыя Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі ў адукацыйных установах павінна быць забяспечана няўхільнае выкананне мерапрыемстваў па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19.

Асноўнымі напрамкамі ў комплексе мер прафілактыкі ўзнікнення і распаўсюджвання COVID-19 з’яўляюцца: сацыяльнае дыстанцыраванне, асабістая гігіена (мыццё рук, твару), павелічэнне працягласці перапынкаў паміж урокамі, раздзяленне часу пачатку і заканчэння вучэбных заняткаў, пераход пры магчымасці на двухзменны (пры адназменным) рэжым адукацыйнага працэсу, арганізацыя наведванняў сталовай па максімальна раз’яднаным графіку.

Ва ўстановах адукацыі важна наладзіць прыём карэспандэнцыі бескантактным спосабам, абмежаваць у залежнасці ад інтэнсіўнасці развіцця эпідэмічнага працэсу правядзенне спартыўных і культурна-масавых мерапрыемстваў. Для работнікаў павінен быць арганізаваны «прапускны фільтр», а асобам, якія не адносяцца да ліку навучэнцаў і работнікаў, неабходна абмежаваць уваход ва ўстанову адукацыі.

На асобым кантролі – санітарны стан памяшканняў, правядзенне іх вільготнай уборкі з прымяненнем сродкаў дэзынфекцыі ў адпаведнасці з інструкцыяй, выкарыстанне работнікамі ўстаноў адукацыі сродкаў індывідуальнай аховы органаў дыхання.

У выпадку адсутнасці медыцынскага ізалятара варта вызначыць дадатковае памяшканне, якое пры неабходнасці можа быць выкарыстана для часовай ізаляцыі навучэнцаў i работнiкаў з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі.

Варта адзначыць, што, паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, дзеці ва ўзросце да 10 гадоў менш схільныя да заражэння COVID-19, чым падлеткі і дарослыя. Пераважная большасць усіх выпадкаў захворвання ў дзяцей звязана з кантактамі з хворымі дарослымі.

Эла БАНДАРЭНКА, загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў ДУ «Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *