ДАІ ўзмацніла кантроль за транспартнымі сродкамі

Ахова правапарадку Главное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

З 11 па 22 лістапада 2020 года на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацняе кантроль па выяўленні фактаў эксплуатацыі транспартных сродкаў, якія не атрымалі допуску да ўдзелу ў дарожным руху і не прайшлі дзяржаўны тэхнічны агляд, а таксама за ўдзелам у дарожным руху транспартных сродкаў, тэхнічны стан якіх не адпавядае патрабаванням нарматыўна-прававых актаў і пагражае бяспецы дарожнага руху.

За кіраванне транспартным сродкам, не зарэгістраваным ва ўстаноўленым парадку і які не мае дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, вы будзеце прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 5 арт. 18.12 КоАП Рэспублікі Беларусь, санкцыі якога прадугледжваюць папярэджанне або штраф у памеры ад адной да трох базавых велічынь (ад 27 да 81 беларускага рубля). Калі вы не прайшлі дзяржаўны тэхнічны агляд, то будзеце прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 5 арт. 18.22 КоАП Рэспублікі Беларусь, санкцыі якога прадугледжваюць папярэджанне або штраф у памеры да 0,5 базавай велічыні (13 рублёў 50 капеек).

У адпаведнасці з часткай 9 арт. 18.12 КоАП Рэспублікі Беларусь, дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1, 3–5 артыкула, здзейсненыя паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, нясуць за сабой накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да пяці базавых велічынь (ад 54 да 135 беларускіх рублёў).

Не забывайце пра зімнія шыны – з 1 снежня за іх адсутнасць на транспартным сродку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Аддзел ДАІ Стаўбцоўскага РАУС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *