Тэлеканал СТВ у новым тэлевізійным сезоне пачынае адбор кандыдатаў для ўдзелу ў папулярным тэлевізійным музычным праекце «Спяваючыя гарады. 3-ці сезон».
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя ва ўзросце 16 гадоў і старэй. Папярэдні запіс на праслухоўванне адсутнічае.
Музычны праект «Спяваючыя гарады. 3-ці сезон» пройдзе ў Стоўбцах 16 жніўня 2014 года з 15.00 у памяшканні раённага Цэнтра культуры.
Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе!