Працаўнікам палёў і фермаў уручылі ўзнагароды

Главное Сельская гаспадарка

Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці старшыня райвыканкама Дзяніс Колясень выехаў у сельгаставарыствы, каб уручыць лепшым працаўнікам высокія ўзнагароды.

У іх ліку – юбілейны медаль «100 гадоў органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі», якога былі ўдастоены аператар па штучным асемяненні жывёлы ААТ «Каганец» Валянціна Паляшчук і механізатар ААТ «Рубяжэвічы» Антон Чэрнік. У абаіх стаж работы па выбранай спецыяльнасці перавышае два дзясяткі гадоў,  што сведчыць пра іх значны ўклад у развіццё не толькі сваіх гаспадарак, але і аграпрамысловага комплексу раёна.

Аператар па штучным асемяненні жывёлы ААТ «Каганец» Валянціна Паляшчук

На малочнатаварнай ферме «Гнецькі» ААТ «Рубяжэвічы» Дзяніс Колясень уручыў брыгадзіру Алегу Дзеркачову падзяку Мінскага абласнога камітэта Беларускага  прафесіянальнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Механізатар ААТ «Рубяжэвічы» Антон Чэрнік

Увогуле граматамі і падзякамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, раённага выканаўчага камітэта былі адзначаны за плённую працу і іншыя работнікі сельгаставарыстваў і перапрацоўчых прадпрыемстваў  Стаўбцоўшчыны.

Брыгадзір малочнатаварнай фермы «Гнецькі» ААТ «Рубяжэвічы» Алег Дзеркачоў

Фота Наталіі КЛЫГАЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *